Заняткі па барабанах у Варшаве па-беларуску, па-руску і па-ангельску, Warsaw Drum School

Індывідуальныя барабанныя класы ў студыі ў цэнтры Варшавы. Вывучай інструмент, граючы музыку, якую любіш!

Запісацца
Андрэй грае на барабанах на канцэрце Ударная ўстаноўка ў рэпетыцыйнай Андрэй грае з гуртом на канцэрце

Вучымся новаму. Індывідуальна. Вашай моваю.

Заняткі па барабанах у Варшаве. Настаўнік Андрэй (aka Andria Pirveli), барабаншчык, бітмэйкер і кампазітар-мінімаліст. Навучае па-беларуску, па-руску і па-ангельску, як пачаткоўцаў, так і тых, хто ўжо ўмее.

Кожны ўрок будуецца вакол музыкі, якую вы слухаеце: ад індзі і хіп-хопа да электронікі і джаза. Без стрэсу і ціску, экзаменаў і дэдлайнаў.

Урок 60 хв.130 зл.
СтудыяAl. Solidarności, metro Ratusz Arsenał
Запісацца ў WhatsApp

або напішыце на +48 731 404 122

Настаўнік

Андрэй грае на барабанах 20 гадоў, выкладае больш за 7 гадоў (Мінск, Тбілісі, Варшава). Браў удзел у шматлікіх гуртах, мае вялікі досвед канцэртнай і студыйнай працы. Сярод вучняў Андрэя ёсць і пачаткоўцы, і тыя, што ўжо выступаюць на сцэне.

Стылі

Рок, індзі, поп, фанк, хіп-хоп, электроніка.

Месца

Студыя ў цэнтры Варшавы, 5 хвілін ад метро Ratusz Arsenał.

Пытанні

Ці патрэбна мне свая ўдарная ўстаноўка?

Не. У студыі ёсць усё неабходнае абсталяванне. Уласныя палачкі будуць добрым дадаткам для заняткаў дома.

Ці можна пачаць з нуля?

Безумоўна! Пачаткоўцам мы вельмі рады! Маеце пэўны досвед ці іншыя музычныя таленты? Выдатна, але для пачатку гэта не абавязкова.

Ці трэба ведаць польскую мову?

Не. Выкладаем па-беларуску, па-руску і па-ангельску.

Ці вучыце вы дзяцей?

Так, з 10 гадоў. Дарослых любога ўзросту мы таксама запрашаем.

Колькі каштуе ўрок?

Урок 60 хв. каштуе 130 зл. Магчымыя абанементы на 4 ўрокі (450 зл.) і на 8 урокаў (800 зл.).

Дзе знаходзіцца студыя?

Al. Solidarności 117, цэнтр Варшавы, каля 5 хвілін пешшу ад метро Ratusz Arsenał (лінія M1).

Як запісацца на ўрок?

Напішыце ў WhatsApp на +48 731 404 122, каб дамовіцца пра першы ўрок.